Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 мая 2007 г. № 639
Аб камандзiраваннi I.А.Рачкоўскага ў гарады Рыгу (Латвiйская Рэспублiка) i Балатоналмадзi (Венгерская Рэспублiка)


ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

19 мая 2007 г. № 639

Аб камандзiраваннi I.А.Рачкоўскага ў гарады Рыгу (Латвiйская Рэспублiка) i Балатоналмадзi (Венгерская Рэспублiка)

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзiраваць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў Рачкоўскага Iгара Анатольевiча з 21 па 22 мая 2007 г. у г. Рыгу (Латвiйская Рэспублiка) для ўдзелу ў рабочай сустрэчы кiраўнiкоў пагранiчных ведамстваў Рэспублiкi Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкi i з 22 па 25 мая 2007 г. у г. Балатоналмадзi (Венгерская Рэспублiка) для ўдзелу ў XV пленарным пасяджэннi Мiжнароднай пагранiчнай канферэнцыi.



Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь

У.Семашка