Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 мая 2007 г. № 641
Аб накiраваннi групы ў г.Анкару (Турэцкая Рэспублiка)


ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

19 мая 2007 г. № 641

Аб накiраваннi групы ў г. Анкару (Турэцкая Рэспублiка)

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Накiраваць з 21 па 24 мая 2007 г. у г. Анкару (Турэцкая Рэспублiка) для ўдзелу ў 8-й Мiжнароднай выстаўцы абароннай прамысловасцi «IDEF-2007» групу ў наступным складзе:



Меранцоў
Юрый Iванавiч

намеснiк Мiнiстра абароны па кадрах i падрыхтоўцы войскаў – начальнiк галоўнага ўпраўлення кадраў Мiнiстэрства абароны (кiраўнiк групы)

Акаронка
Анатолiй Мiхайлавiч

начальнiк упраўлення супрацьпаветранай абароны, аўтаматызаваных сiстэм кiравання i радыёэлектроннай барацьбы закрытага акцыянернага таварыства «Белтэхэкспарт»

Казакоў
Генадзiй Станiслававiч

начальнiк сувязi Узброеных Сiл – начальнiк упраўлення сувязi Генеральнага штаба Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь

Малахоўскi
Мiхаiл Адольфавiч

начальнiк упраўлення радыёэлектроннай барацьбы Генеральнага штаба Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь

Мельнiкава
Марына Уладзiмiраўна

перакладчык 1-й катэгорыi ўпраўлення экспартнага кантролю i лiцэнзавання закрытага акцыянернага таварыства «Белтэхэкспарт»



Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь

У.Семашка