Протокол Правительства Республики Беларусь от 19 января 2007 г.
Пратакол памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi па пытанню аб пунктах пропуску ад 18 жнiўня 1993 года
Пратакол
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi па пытанню аб пунктах пропуску ад 18 жнiўня 1993 года
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Латвiйскай Рэспублiкi, якiя называюцца далей Бакамi,
у мэтах стварэння спрыяльных умоў для перасячэння гранiцы жыхарамi прыгранiчных тэрыторый Рэспублiкi Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкi,
улiчваючы неабходнасць удасканалення арганiзацыi перасячэння гранiцы аўтамабiльнымi транспартнымi сродкамi,
кiруючыся нормамi мiжнароднага права,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
1. Унесцi ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi па пытанню аб пунктах пропуску ад 18 жнiўня 1993 года (далей – Пагадненне) наступныя змяненнi:
1.1. Выключыць з пункта першага артыкула 1 Пагаднення словы «Друя – Пiедруя».
1.2. Выкласцi пункт чацвёрты артыкула 1 Пагаднення ў наступнай рэдакцыi:
«Для перасячэння гранiцы жыхарамi прыгранiчных тэрыторый Рэспублiкi Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкi, якiя накiроўваюцца на прыгранiчныя тэрыторыi дзяржавы другога Боку пяшком альбо з ужываннем транспартных сродкаў, што знаходзяцца ў iх асабiстым карыстаннi, вагой не больш за 3,5 тоны, без тавара, якi належыць дэклараванню, будуць адкрыты наступныя пункты пропуску:
Лiпаўка – Ворзава;
Плюсы – Каплава;
Гаўрылiна – Мейкшаны;
Друя – Пiедруя.
Парадак вызначэння рэжыму работы i перасячэння гранiцы ў дадзеных пунктах пропуску ўстанаўлiваецца асобнымi пагадненнямi памiж Бакамi.».
2. Гэты Пратакол з’яўляецца неад’емнай часткай Пагаднення i ўступае ў сiлу з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пiсьмовага паведамлення аб выкананнi Бакамi ўнутрыдзяржаўных працэдур, якiя неабходны для яго ўступлення ў сiлу.
Здзейснена ў г. Мiнску 19 студзеня 2007 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i латышскай мовах, пры гэтам абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.
|
За Урад |
|
За Урад | ||
|
|
Подпiс |
|
|
Подпiс |